Новости проекта
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Восеньскі кірмаш!

Дата: 29 октября 2019 в 08:46, Обновлено 29 октября 2019 в 09:00
368 просмотров

У ДУА “Яслі-сад № 1 г. Сянно” вядзецца мэтанакіраваная работа па далучэнню дзяцей да культурных каштоўнасцяў сваёй краіны. Патрыятычнае выхаванне ў нас прысутнічае ва ўсіх відах дзейнасці. Кожную пятніцу ў садку праходзіць дзень беларускай мовы, калі педагогі паміж сабой і з дзецьмі размаўляюць толькі на роднай мове. А фальклорныя святы далучаюць дзяцей да беларускай культуры і традыцый. Правядзенне мерапрыемстваў па матывах народных свят мае не толькі культурнае і эстэтычнае, але і велізарнае выхаваўчае значэнне. З гэтай мэтай у нашым садочку “Сонейка”  28 кастрычніка прайшло фальклорнае свята  “Восеньскі Кірмаш”.
Выхавальнікі, бацькі і іх дзеці актыўна рыхтаваліся да надыходзячай падзеі: майстравалі вырабы  з садавіны і гародніны,   лялькі з прыроднага матэрыялу, розныя прысмакі. Адным словам, кожны паказаў, на што здольны.
Асаблівую святочную атмасферу стварала упрыгожаная ў беларускім стылі музычная зала. Усе ўдзельнікі падчас свята размаўлялі  па-беларуску. Асабліва шчыра гучала родная мова з вуснаў дзетак! Яны выконвалі беларускія песні, ігралі на народных інструментах, чыталі вершы, танцавалі, прымалі ўдзел у вясёлых беларускіх гульнях. 
Дзякуючы Гаспадыне свята, Лявону і Лявоніхе, дзяўчынке-весялушке і жывому Каласку дзеці і бацькі акунуліся ў свет беларускага свята. Яны адчулі душэўны пад’ём і радасць ад дачынення да нашай культуры.Гэтае яркае і запамінальнае мерапрыемства з гэтага часу стане штогадовай добрай традыцыяй нашага дзіцячага садку.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.