Новости проекта
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гуканне вясны

Дата: 1 апреля 2020 в 11:17
288 просмотров

Адным з напрамкаў работы ДУА ˮЯслі-сад №1 г.Сянно“ з’яўляецца выхаванне ў дзяцей нацыянальнай свядомасці, любові да родных мясцін. Таму ў дзіцячай установе рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы , на якіх дзеці знаемяцца з народнымі традыцыямі, звычаямі, размаўляюць на роднай мове. Народныя святы і абрады задавальняюць дапытлівасць дзяцей, іх эстэтычныя патрэбы, цягу да рухаў, вучаць пазнаваць беларускую культуру.
31 сакавіка адбылося свята “Гуканне вясны”. У госці да дзяцей прыходзілі Вясна-красна і Сонейка з гульнямі, песнямі, вершамі і карагодамі. З вялікай ахвотай дзеці прымалі ўдзел у конкурсах, віктарынах,спаборніцтвах. Прыгажуня Вясна пакінула прысмакі, якія здаўна пяклі на гэтае свята.
Правядзенне мерапрыемства захапіла і зацікавіла як дзяцей, так і дарослых. Развіваючы творчы патэнцыял дзяцей праз беларускі фальклор, мы захоўваем нашы традыцыі.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.