Вучым размаўляць па-беларуску з маленства

Дата: 21 февраля 2022 в 14:28, Обновлено 24 февраля 2022 в 12:15
134 просмотра

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Вельмі важна з маленства вучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромецца на ёй размаўляць. Дапамагчы дашкалятам у гэтым павінны педагогі і бацькі.

Сення ў нашай дашкольнай установе з мэтай фарміравання першапачатковых уяўленняў пра родную мову, родны край, паважлівага стаўлення да іх, выхавання патрыятычных пачуццяў  прайшоў тэматычны дзень роднай мовы.

На працягу дня выхавальнікі праводзілі з дзецьмі гутаркі пра Беларусь, чыталі беларускія народныя казкі, мастацкія творы беларускіх аўтараў, разглядалі ілюстрацыі, фатаграфіі і карціны пра прыроду, жыхароў, культуру, традыцыі і помнікі Беларусі. Вельмі займальным для дзяцей другой малодшай группы быў занятак  "Размаўляем на беларускай мове". Мы ўпэўнены, што атрыманыя ў дашкольнай установе веды дапамогуць дзецям у жыцці, а цікаўнасць да беларускай нацыянальнай культуры, гісторыі роднага краю будзе развівацца на наступнай ступені адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.