У дзіцячым садочку “Сонейка”  прайшло фальклорнае свята  “Калядкі”

Дата: 19 января 2021 в 08:21
259 просмотров

У ДУА “Яслі-сад № 1 г. Сянно” вядзецца мэтанакіраваная работа па далучэнню дзяцей да культурных каштоўнасцяў сваёй краіны. Фальклорныя святы далучаюць дзяцей да беларускай культуры і традыцый. Правядзенне мерапрыемстваў па матывах народных свят мае не толькі культурнае і эстэтычнае, але і велізарнае выхаваўчае значэнне. З гэтай мэтай у нашым садочку “Сонейка”  прайшло фальклорнае свята  “Калядкі”.     Усе ўдзельнікі падчас свята размаўлялі  па-беларуску. Асабліва шчыра гучала родная мова з вуснаў дзетак! Яны выконвалі беларускія песні, ігралі на народных інструментах, чыталі вершы, танцавалі, прымалі ўдзел у вясёлых беларускіх гульнях. Выхаванцы адчулі душэўны пад’ём і радасць ад дачынення да нашай культуры.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.