Восеньскі Кірмаш.

Дата: 3 октября 2024 в 18:17
57 просмотров

Адным прыгожым восеньскім днём дзверы дзіцячага сада «Сонейка» гасцінна расчыніліся для ўсіх ахвотных. Выхаванцы запрасілі сваіх родных на  "Восеньскі  Кірмаш". Народу  назбіралася багата: маці і таты, брацікі і сястрычкі прыйшлі падтрымаць маленькіх артыстаў. У зале панавала добразычлівая, цёплая атмасфера, разгортваўся шырокі і багаты гандаль. Дзеці спявалі беларускія песні, гулялі ў вясёлыя беларускія гульні, чыталі вершы, танцавалі беларускія танцы. Не абышлося без тэатральных пастановак.  Гледзячы на шчаслівыя твары дзяцей і дарослых, якія не хавалі ўсмешку, разумееш, што свята атрымалася. Такія мерапрыемствы развіваюць дзяцей духоўна. Хочацца быць упэўненымі, што нашы дзеці будуць помніць свой род, бо народныя традыцыі выхоўваюць любоў да гісторыі, Радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.