«Восеньскі Кірмаш»!

Дата: 4 ноября 2025 в 16:39
46 просмотров

У нашым садочку «Сонейка» прайшло фальклорнае свята «Восеньскі кірмаш».Выхавальнікі,бацькі і дзеці актыўна рыхтаваліся да надыходзячай падзеі: майстравалі вырабы з садавіны гародніны,лялькі з прыроднага матэрыялу, розныя прысмакі. Адным словам, кожны паказаў, на што здольны. Асаблівую святочную атмасферу стварала ўпрыгожаная ў беларускім стылі музычная зала. Усе ўдзельнікі падчас свята размаўлялі  па-беларуску. Асабліва шчыра гучала родная мова з вуснаў дзетак! Яны выконвалі беларускія песні “Запрашаем у госці”, “Кірмаш”, гралі на народных інструментах, чыталі вершы, танцавалі, прымалі ўдзел у вясёлых беларускіх гульнях “Гарлачык”, “Смачны хлеб”, “Бульба”. Дзякуючы Гаспадыне свята Восені, Лявону і Лявоніхе, вяселаму коніку з дзедам  дзеці  акунуліся ў свет беларускага свята. Яны адчулі душэўны пад’ём і радасць ад дачынення да нашай культуры.«Восеньскі кірмаш» яркае і запамінальнае мерапрыемства, якое  стала штогадовай добрай традыцыяй нашага дзіцячага садку.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.